viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-04-27T12:05:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінчонак

Мінчонак

Кожны аўторак ў у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” гучыць праграма “Людзьмі звацца”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка перасьледу”, “Час выбару”, “Інтэрвію са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” і “Захаваем жыцьцё”.

Час выхаду праграмы ў эфір –  15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя зьяўляецца стварэньне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і разьвіцьці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды сьвеце.

Сайт: http://www.racyja.com/pages/listen.html

Сёньня, 27 красавіка, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты перасьледу за мінулы тыдзень.

26 красавіка ўдзельнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зладзілі прэс-канферэнцыю па падвядзеньню вынікаў назіраньня за ходам выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га скліканьня, якія адбыліся 25 красавіка. Пра гэта – у рубрыцы “Час выбару”.

У інтэрвію каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядомы эксьперт Валянцін Стэфановіч выкажа свае меркаваньне, чаму чарговыя мясцовыя выбары так і не сталі больш адкрытымі і празрыстымі.

У рубрыцы “Захаваем жыцьцё” – апошнія падзеі, зьвязаныя з кампаніяй за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

А ў музычных паўзах прагучаць песьні з дыску гурта Нэўма “Стыхія слёз”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства