viasna on patreon

Моладзь цікавіцца інтэрнет-навінамі пра выбары ў Беларусі

2010 2010-04-27T10:47:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/facebook1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старонка "За свабодныя выбары ў Беларусі" інтэрнет-сеткі Facebook мае прыхільнікаў з 20 краін. Найбольшую колькасць сярод іх складаюць мужчыны ва ўзросце 25 - 34 год. Большасць прыхільнікаў - з Беларусі, Даніі і Польшчы.

Старонка дзейнічае ў сацыяльнай сетцы Facebook з 16 лютага. Яна даступная для ўсіх наведвальнікаў, а больш за 520 чалавек пазначылі сябе як яе прыхільнікі. Статыстыка аб прыхільніках адлюстроўваецца для адміністратараў. Па ёй можна меркаваць аб катэгорыях людзей, якія найбольш цікавяцца інтэрнет-навінамі на гэтую тэму.

Такім чынам, сярод іх 62% складаюць мужчыны. Яны пераважаюць і ва ўсіх узроставых катэгорыях. Па ўзросце найбольшая колькасць - людзі ад 24 да 35 год (38%). Амаль столькі ж моладзі ад 18 да 24 год - 36%. Далей размяшчаюцца групы 35 - 44 год (10%), 13 - 17 (7%), 45 - 54 (6%). Людзей, старэйшых за 55 год - 2%.

Па краінах найбольшая колькасць прыхільнікаў, вядома, з Беларусі - 37%. На другім месцы датчане (20%), на трэцім - польскія карыстальнікі (9%). У першую пяцёрку тых, хто цікавіцца выбарамі ў Беларусі, уваходзяць таксама шведы і амерыканцы. 22-гадовая шведская рок-спявачка Ізабель нават размясціла 2 свае спасылкі. Акрамя названых краін, прадстаўлены таксама Нідэрланды, Нямеччына, Вялікабрытанія, Украіна, Францыя, Расія, Чэхія, Літва, Мексіка, Швейцарыя, Грузія, Бельгія, Італія, Аўстрыя і Канада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства