viasna on patreon

У Брэсце быў затрыманы актывіст БХД

2010 2010-04-26T18:46:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст БХД, кандыдат у дэпутаты на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Аляксандр Кузняцоў быў затрыманы сёння ўдзень супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі для праверкі тэхнічнага агляду аўтамабіля. Пасля праверкі дакументаў на аўтамабіль А. Кузняцову паведамілі пра ягоную магчымую супрычаснасць да нейкага крадзяжу і агулам пратрымалі актывіста 3 гадзіны, пасля чаго адпусцілі.

 

Як паведаміў каардынатар Аргкамітэту па стварэнні партыі БХД па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай, брэсцкія актывісты БХД, у тым ліку і А. Кузняцоў, малі намер прыняць удзел у “Чарнобыльскім шляху” ў Менску. Затрыманне машыны супрацоўнікамі ДАІ і далейшае трыманне актывіста ў адзяленні міліцыі звязанае менавіта з грамадскай дзейнасцю і нежаданнем уладаў дапусціць удзельнікаў на массавую акцыю ў сталіцу.  Падцвярджэннем гэтаму можа служыць той факт, што сёння раніцай А. Кузняцоў знайшоў, што ў ягоным аўтамабілі прабітыя колы. 

  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства