Салігорск: Тэрытарыяльная камісія выдаліла назіральніка Леаніда Мархотку
https://spring96.org/be/news/33747
2010
2010-04-25T21:13:16+0300
2010-04-25T21:13:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральніка Леаніда Мархотку выдалілі з паседжаньня Салігорскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
У 20 гадзін, калі сябры камісіі сабраліся для прыёму дакументаў з участковых камісій з вынікамі галасавання, старшыня камісіі Якімовіч загадаў назіральніку пакінуць памяшканьне тэрытарыяльнай камісіі і паведаміў, што яго паклічуць непасрэдна на паседжанне камісіі, якое пачнецца ў 00-00.
Спаслаўшыся на арт. 13 Выбарчага Кодэксу, згодна якому выбары праходзяць адкрыта і галосна, Мархотка адмовіўся выканаць загад старшыні.
Выкліканы нарад міліцыі вывеў назіральніка з будынка Салігорскага райвыканкама, дзе месціцца тэрытарыяльная камісія.