viasna on patreon

Штаб Аляксандра Казуліна накіраваў скаргу ў Цэнтрвыбаркам і Генпракуратуру, а таксама ў офіс АБСЕ у Рэспубліцы Беларусь.

2006 2006-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прайшоў ужо тыдзень кампаніі па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Казуліна. І з кожным днём узнікае ўсё больш складанасцей. Асабліва гэта адчуваецца ў рэгіёнах Беларусі. Члены ініцыятыўнай групы адчуваюць пастаянны і моцны псіхалагічны ціск з боку кіраўнікоў сваіх прадпрыемстваў, арганізацый.

Як паведамляе прэс-служба БСДП (Грамады), узмоцнілася работа органаў унутраных спраў з актывістамі, аднак не па аказанню дапамогі зборшчыкам подпісаў, а ў форме шантажу і пагроз. Многіх прымушаюць выйсці з групы падтрымкі А.Казуліна. Былі выпадкі нападзення на членаў ініцыятыўнай групы і іншыя грубыя парушэнні выбарчага заканадаўства. Каля пяці чалавек былі вымушаны адмовіцца ад далейшай працы ў ініцыятыўнай групе.

Усе гэтыя факты былі разгледжаны штабам Аляксандра Казуліна. Было прынята рашэнне давесці іх да агульнага ведама і накіраваць гэтыя матэрыялы ў Цэнтрвыбаркам і Генеральную пракуратуру для прыняцця мер да парушальнікаў закона. Шостага студзеня была накіравана скарга ў ЦВК і Генпракуратуру. А таксама, для ўведамлення, у офіс АБСЕ у Рэспубліцы Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства