viasna on patreon

Менск: Агітацыя за "патрэбнага" кандыдата працягваецца ў кабінках для галасавання?

2010 2010-04-25T15:55:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uzor_biulietenia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Узор для запаўнення бюлетэня для галасавання

Узор для запаўнення бюлетэня для галасавання

На выбарчых участках Чыгуначнай акругі №20 узоры бюлетэняў у кабінках для галасавання падказваюць выбаршчыкам, за каго трэба аддаць свой голас.

У такім “сапраўдыным” бюлетэні ўказваюцца прозвішчы ўмоўных кандыдатаў у дэпутаты і адпаведныя звесткі пра іх. Па гэтых умоўных прозвішчах ўмоўных кандыдатаў, калі параўноўваць узор бюлетэня з тым бюлетэнем, якія выдае камісія выбаршчыкам, не складана апазнаць іх прататыпаў – кандыдатаў у дэпутаты Менскага гарадскога Савета дэпутатаў па Чыгуначнай выбарчай акрузе №20.

Так, выдуманы Даронаў Аляксандр Віктаравіч ў рэальным жыцці – сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Доўнар Віктар Станіслававіч, Еўстратаў Андрэй Філіпавіч – сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Елісееў Аляксей Барысавіч, Малочнікаў Ігар Іванавіч – сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Масленнікаў Фёдар Аляксеевіч, Стачкаў Міхаіл Фёдаравіч – сябра Рэспубліканскай партыі Стаін Дзяніс Міхайлавіч, Шырлаў Віктар Сяргеевіч – беспартыйны Шылаў Ігар Сяргеевіч.  

І ўсё б нічога, але “птушачка” ў бюлетэні-ўзоры прастаўленая, паўсім відаць, насупраць патрэбнага кандыдата. На карысць гэтай высновы і той факт, што паміж “узорным” і сапраўдным прозвішчам – разыходжанні толькі ў адну літару, імя падабрана сугучнае, а імя па бацьку і ўвогуле не зменае. Параўнаем: Шырлаў Віктар Сяргеевіч і Шылаў Ігар Сяргеевіч. Гэты беспартыйны кандыдат займае пасаду начальніка транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

Зробленую выснову пацвярджае і той факт, пра які распавёў адзін з канкурэнтаў Шылава І.С. Калі малады дэмакрат абыходзіў кватэры жыхароў акругі, яшчэ падчас збору подпісаў на этапе вылучэння, выбаршчыкі, большасць з якіх працуе на чыгунцы, з сумневам ставіліся да яго намераў вырашаць іх праблемы пры умове абрання дэпутатам. Прозвішча нашага дэпутата ўжо усім вядомае, хаця нашыя праблемы яго не вельмі і цікавяць, незацікаўлена казалі жыхары акругі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Бюлетэнь, які выдаецца выбарчай камісіяй

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства