Масты: Давераную асобу кандыдата камісія не пусціла на выбарчы ўчастак
https://spring96.org/be/news/33676
2010
2010-04-25T12:48:00+0300
2010-04-25T12:48:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Мастах (Гарадзенская вобласць) участковая камісія не пусціла на Кастрычніцкі выбарчы ўчастак №2 Аляксандра Пудаўкіна, давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага раённага савету Аляеся Зарэмбюка. Кіраўніцтва ўчастковай камісіі выявіла некампетэнтнасць, сказаўшы, што Аляксандар Пудаўкін не мае права прысутнічаць на ўчастку. Давялося Пудаўкіну, дарэчы, былому дэпутату раённага савета, звяртацца ў раённую тэрытарыяльную камісію. Толькі пасля гэтага ён атрымаў магчымасьць назіраць за працэсам галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”