З боку адміністрацыі БІП падчас сэсіі аказваецца ціск на студэнтаў: прымушаюць ставіць подпісы за Лукашэнку
https://spring96.org/be/news/3366
2006
2006-01-06T10:00:00+0200
2006-01-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” патэлефанаваў студэнт 4-га курса юрыдычнага факультэту Беларускага Інстытуту Правазнаўства (недзяржаўная ўстанова адукацыі), які паведаміў, што метадыст дэканата падыходзіў да студэнтаў падчас сдачы іспыту і папярэджваў, што дзеля добрай вучобы яны павінны паставіць свае подпісы ў падтрымку А.Г. Лукашэнкі. Акрамя таго паўсюль развешаныя абвесткі, дзе загадана на іспыты прыходзіць з пашпартамі.
Студэнт-юрыст таксама паведаміў, што ягонаму сябру, які ішоў на пераздачу іспыта, выдалі накіраваньне толькі на ўмове таго, як ён паставіць свой подпіс у падтрымку дзеючага прэзідэнта, што ён і вымушаны быў зрабіць.