viasna on patreon

Затрыманыя моладзевыя актывісты ў Гомелі

2006 2006-01-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 студзеня ў Гомелі на вул.Савецкай каля 22 гадзінаў вечара былі затрыманыя моладзевыя актывісты Сідарэнка Ігар і Касьцючэнка Сяргей і дастаўленыя ў 2-ое адз. РАУС Цэнтральнага р-на, пры гэтым супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся ні на вуліцы, ні ў пастарунку. Гадзіну хлопцаў трымалі ў аддзяленьні і склалі пратакол аб затрыманьні і правапарушэньні.
На наступны дзень 3 студзеня на працягу дня актывістам тэлефанавалі дахаты і прасілі прыйсьці ў Цэнтральны РАУС нібыта на размову. Тыя, хто тэлефанаваў, таксама адмаўляліся прадставіцца, акрамя таго пагражалі, што ў адваротным выпадку даставяць хлопцаў сілком і ў кайданках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства