viasna on patreon

«Самаўпраўства» журналіста: фармулёўка не зьмянілася

2010 2010-04-21T15:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

20 красавіка Гарадзенскі абласны суд пакінуў правамоцным рашэньне Ленінскага раённага суду Горадні адносна сябры БАЖа Алеся Дзянісава. Ён быў аштрафаваны на дзьве базавыя адзінкі за «самаўпраўства».

Алеся Дзянісава затрымалі міліцыянты ў школе, дзе ён зьбіраўся зрабіць фільм пра выкладаньне новага прадмету — «Гродназнаўства». У яго было пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў, але не было ніякага рэдакцыйнага. Суд расцаніў гэта як «самаўпраўства».

Алесь Дзянісаў сказаў, што зараз мае шэсьць месяцаў на чарговую скаргу — у Вярхоўны суд, таму са штрафам можна пакуль пачакаць.

Журналіст Аляксандр Дзянісаў: «Гэта выдае на правакацыю…»

Чаму вы лічыце сябе журналістам, калі ў вас няма адпаведнай адукацыі?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства