viasna on patreon

Віцебск: У дзень выбараў акруговыя камісіі будуць пераведзены ў выканкамы

2010 2010-04-22T15:24:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/okruzhnye-komissii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У асноўны дзень галасавання і падліку галасоў 25 красавіка акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання, якія знаходзяцца ў межах г. Віцебску, будуць размяшчацца ў будынках раённых адміністрацый. У будынку Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна будуць размяшчацца 6 акруговых выбарчых камісій, Чыгуначнага раёна - 2 і Першамайскага раёна - 7.

Зараз акруговыя камісіі раскіданы па ўсім абласным цэнтры і знаходзяцца ў межах выбарчых акруг.    

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства