“Няправільных” сяброў акруговай і раённай камісіі адпраўляюць у дзень выбараў… на кухню
https://spring96.org/be/news/33450
2010
2010-04-21T19:57:42+0300
2010-04-21T19:57:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Верхнядзвінску двух сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, якія ўвайшлі ў склад акруговай і раённай камісій, вырашана адправіць працаваць у дзень выбараў… на кухню. Іх працай павінна стаць забеспячэнне астатніх сябраў камісіі харчаваннем.
Спадарыні Святлана Атаманская (Верхнядзвінская раённая камісія) і Людміла Сандар (акруговая выбарчая камісія Верхнядзвінскага выбарчай акругі № 3) збіраюцца аспрэчваць дадзенае рашэнне, паколькі яно зводзіць на нішто іх магчымасць удзельнічаць у рэальным працэсе выбараў і падвядзенні вынікаў галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”