viasna on patreon

Пробашчу каталіцкай парафіі ў Барысаве айцу Робэрту Кшывіцкаму, які зьяўляецца грамадзянінам Польшчы, адмоўлена ў падаўжэньні візы на 2006 год

2005 2005-12-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Айцец Робэрт працуе ў Беларусі больш за дзесяць гадоў. У Барысаве ён узначальвае каталіцкую парафію Зыходжаньня Сьвятога Духа, але цяпер яму адмовілі ў візе на наступны год.

Паводле айца Робэрта, на падаўжэньне яго знаходжаньня ў Беларусі не пагадзіўся Камітэт у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. Немеснік старшыні камітэту Ўладзімер Ламека паведаміў Радыё Свабода, што ён, на жаль, не валодае дакладнай інфармацыяй і нічога не можа сказаць.

Вестка пра тое, што айца Робэрта прымушаюць зьехаць зь Беларусі, атрымала шырокі розгалас у асяродзьдзі барысаўскіх каталікоў і мясцовай моладзі. Як паведаміў каталіцкі вернік і сябра Савету грамадзянскіх ініцыятываў "Свабодная Беларусь" Зьміцер Бародка, у горадзе пачаўся збор подпісаў супраць гэтага рашэньня: "Інфармацыя пра тое, што пробашчу барысаўскай парафіі, айцу Робэрту не падоўжылі візы, выклікала вялікае абурэньне. З ініцыятывы вернікаў пачаўся збор подпісаў. Яго ведаюць як вельмі сумленнага чалавека. Айцец Робэрт быў не зусім падкантрольны ўладам, яго папярэджвалі, што ў сваіх казанях ён выказваецца даволі вольна, без усялякіх купюраў. Гэта выклікала інтарэс да гэтых казаняў. Людзі адмыслова ішлі на айца Робэрта, каб яго паслухаць, натхніцца, разабрацца ў нейкіх абставінах свайго жыцьця, жыцьця краіны. І нібыта камусьці падалося, што мела месца крытыка дзейнай улады".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства