viasna on patreon

Ізноў не стрымаліся і затрымалі…(Дапаўняецца)

2010 2010-04-16T16:30:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16-45. Усіх затрыманых зараз вязуць у Ленінскі РУУС г. Менска.

16-10. Акцыя актывістаў "Маладога фронту" каля цэнтральнага офісу БРСМ у Менску закончылася масавымі затрыманьнямі.  

 У цэнтры Менску, каля прэзідэнцкай  рэзілэнцыі былі затрыманыя моладзевыя актывісты Мікола Дземідзенка, Наста Лойка, Уладзімір Яроменак, Наста Палажанка. Зміцер Ясевіч, а таксама двое журналістаў, адзін з іх – Уладзімер Грыдзін. Прозвішча дугога пакуль невядомае. Яны перадалі кіраўніцтву БРСМ кнігу "Святое дело", дыскі з фільмамі пра плошчу, а таксама разгарнулі плакат з надпісам "ВЛКСМ=БРСМ=Гітлерюгенд". Як стала вядома толькі што, усе "падарункі" міліцыя забрала з памяшкання БРСМу.

Як паведамляе "Еўрапейскае радыё", акцыя "Маладога Фронту" па перадачы плаката і кніг з дыскамі была справакаваная заўчорашнім пікетам БРСМ каля рэдакцыі газеты “Народная Воля”. БРСМаўцы тады выказвалі абурэнне публікацыяй у газеце ўрыўкаў з кнігі Іллі Копыла “Нябышына. Вайна”: там быў прыведзены нестандартны погляд на партызанаў, апісваліся злачынныя дзеянні з іх боку.

 Усе затрыманыя зараз знаходзяцца ў ГОМе (гарадскім аддзяленьні міліцыі). Абвінавачванняў у парушэньні правапарадку пакуль нікомку не прад'яўлена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства