«Белсаюздрук» ліквідуюць
https://spring96.org/be/news/3320
2005
2005-12-14T10:00:00+0200
2005-12-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадпрыемства "Белсюздрук" аб'ядноўваюць з "Мінгарсаюздрукам". Гэтую інфармацыю ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пацвердзілі сёння па тэлефоне супрацоўнікі РУП "Белсаюздрук". Кіраваць "аб'яднаным" утварэннем будзе цяперашні дырэктар УП "Мінгарсаюздрук" Ігар Дудзіч, а кіраўнік "Белсаюздруку" Міхаіл Падгайны працаваць у ім наогул не будзе.
Такім чынам, цяпер у Беларусі будуць функцыянаваць прадпрыемствы "Мінгарсаюздрук", "Мінаблсаюздрук", "Брэстаблсаюздрук", "Віцебскаблсаюздрук", "Гомельаблсаюздрук", "Гроднааблсаюздрук", "Магілёўаблсаюздрук". Усе прадпрыемствы "Саюздруку" ўваходзяць у сістэму Міністэрства інфармацыі, паведаміла прэс-служба БАЖ.