viasna on patreon

Мінская вобласць: Здаволена адна скарга з шасці

2010 2010-04-13T20:38:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў газеце “Мінская праўда” старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі Аляксей Васільеў, усяго ў абласную камісію паступіла шэсць скаргаў на нерэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Але толькі адна скарга  -- барысаўчанкі Тамары Каважэнкі - была здаволеная.

 

Барысаўская раённая тэрытарыяльная камісія не зарэгістравала яе за тое, што яна не ўказала ў дэкларацыі аб прыбытках зямельны ўчастак. Абласная камісія пагадзілася з аргументамі заяўніцы, якая растлумачыла, што ўчастак перададзены ёй рашэннем гарсавета ў пажыццёвае карыстанне, а не ва ўласнасць.

 

Чатыры скаргі абласная камісія пакінула без задавальнення, а пятую -- Дзмітрыя Трыгуба, які скардзіўся на дзеянні Міхнавичскай тэрытарыяльнай камісіі, не якая зарэгістравала яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты сельсавета - перанакіравала ў выбарчую камісію Мінскага раёна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства