viasna on patreon

Прэс-сакратар Беларускага Хельсінскага камітэту Зьміцер Маркушэўскі каментуе зьмены ў Крымінальны кодэкс

2005 2005-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнт радыё Свабоды задаў некалькі пытаньняў прэсаваму сакратару Беларускага Хельсінскага камітэту Зьміцеру Маркушэўскаму наконт прынятых зьменаў у КК:
-- Як Вы прагназуеце: наколькі ўзрасьце нагрузка на БХК, калі ўсе вашы калегі апынуцца па-за законам?
-- Гэта сапраўды страшныя зьмены, якія ўводзяцца ў заканадаўства, але я ня думаю, што яны спыняць працу тых самаадданых, самаахвярных праваабаронцаў, якія працягваюць працаваць на карысьць абароны правоў чалавека – гэта і з закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру "Вясна", і з іншых арганізацый. Я думаю, што гэтыя зьмены ўносяцца хутчэй як прэвэнтыўныя. Наўрад ці мне зараз уяўляецца магчымым, каб за так званую "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне” можна было б пасадзіць тых самых праваабаронцаў, першай працай якіх гэта і зьяўляецца – даводзіць праўду людзям як у краіне, так і на міжнароднай арэне, каб было мажлівым нешта зрабіць унутры. І тыя выказваньні службовых асобаў, што нельга крытыкаваць краіну, бо краіна – гэта сям'я, і што нельга выносіць сьмецьце з хаты – натуральна, няслушныя. Бо нельга змагацца з пабытовым, хатнім гвалтам, калі мы ня будзем гаварыць пра гэты гвалт у сям'і.

-- Дык Вы лічыце, што супраць праваабаронцаў гэты артыкул ня будзе выкарыстоўвацца?
-- БХК і іншыя праваабарончыя арганізацыі падаюць сваю інфармацыю як унутры краіны, уладным структурам, так і міжнародным арганізацыям. Напрыклад, што да выбараў, БХК рыхтуе поўную справаздачу з канкрэтнымі фактамі і ў першую чаргу дасылае гэтыя даклады ў ЦВК, уладам, пракуратуры, суду. І ніводзін факт, названы ў справаздачах, ня быў аспрэчаны, а паводле дзейснага заканадаўства, калі б мы пісалі няпраўду, нас можна было б прыцягнуць да адказнасьці ўжо даўно. Новыя зьмены – больш шырокія, яны адкрываюць шмат іншых шляхоў, каб прыцягнуць да адказнасьці праваабаронцаў на так званых "законных падставах".

-- І апошняе пытаньне: на гэтым тыдні мы пытаемся ў слухачоў, якія падзеі гэтага году яны лічаць найбольш важнымі. А якая падзея была найбольш важная асабіста для Вас сёлета?"
-- Я лічу вельмі важным, што пасьля добрага прыкладу яднаньня грамадзянскай супольнасьці – у першую чаргу праваабарончых арганізацый – важным крокам стала яднаньне палітычных дэмакратычных сіл. Я лічу вельмі важнай падзеяй Кангрэс дэмакратычных сіл, які нядаўна адбыўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства