viasna on patreon

У Бешанковічах судзяць "барда Свабоды"

2010 2010-04-09T11:14:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вясковы настаўнік, кандыдат у дэпутаты Бешанковіцкага райсавету Георгі Станкевіч атрымаў позву ў суд. Сёньня ў 14.15 яго будуць судзіць за незаконны распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”.

Газэту «Крывінка» накладам 299 асобнікаў Георгі Станкевіч выдае і распаўсюджвае ўжо пяты год. І прэтэнзій да яго не было, пакуль не пачалася выбарчая кампанія.
Менавіта тым, што ён вылучыўся на кадыдата ў дэпутаты райсавету, настаўнік Пяцігарскай сярэдняй школы тлумачыць ціск з боку дзяржаўных струтур. Учора міліцыянты склалі на яго пратакол за тое, што ён нібыта ня мае права распаўсюджваць “Крывінку” сярод сяброў і знаёмых. А 2 красавіка ён атрымаў папярэджаньне ад раённай выбарчай камісіі за нібыта некарэктныя выказваньні на адрас дзейных дэпутатаў райсавету ў сваім радыёвыступе перад выбарцамі. Выступ трансьляваць таксама не дазволілі.
“ У “Крывінцы” я ўздымаю пытаньні, дужа вострыя ў нашым рэгіёне. Бо афіцыйная прэса іх замоўчвае”,-- кажа спадар Станкевіч. Апрача таго, у газэце друкуюцца і вершы вясковага настаўніка -- Георгі Станкевіч вядомы ў Бешанковічах як паэт і бард. Дарэчы, некалькі ягоных песень  увайшлі ў зборнік “Барды свабоды” , які сёньня будзе прэзэнтаваны ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства