У Гродне былі затрыманы сябра грамадскага руху БНФ “Адраджэнне” Сяргей Левановіч і сябра Партыі БНФ Валера Кісель
https://spring96.org/be/news/3298
2005
2005-12-12T10:00:00+0200
2005-12-12T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
11 сьнежня а 19-ай гадзіне службай АМАПу былі затрыманыя грамадзския лидэры Сяргей Левановіч і Валера Кісель. Амапаўцы сказалі Валеру Кісялю, што ён затрыманы па падазрэньні ў фальшывых дакументах.
У Валеры Кісяля канфіскавалі адну ўлётку Мілінкевіча, сьпіс з нумарамі дамоў, 2 брашуры “Нераскрытыя злачынствы найноўшай гісторыі”, 4 брашуры па правах чалавека ААН і мапу раёна. Хлопцаў пратрымалі каля дзвюх гадзінаў, склалі пратакол канфіскацыі і запісалі тлумачэньне, пасля чаго адпусцілі, паведаміла інтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by