viasna on patreon

Гомельскі гаспадарчы суд не задаволіў пазоў грамадзяніна Расеі Яўгена Васкабойнікава да Гомельскага аблвыканкаму.

2005 2005-12-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Расейскі грамадзянін аспрэчвае ўвядзеньне “залатой акцыі” ў беларускім судзе, паведаміла радыё Свабода. Яўген Васкабойнікаў дамагаецца прызнаньня несапраўдным рашэньня выканкаму наконт увядзеньня асобага права дзяржавы на ўдзел у кіраваньні таварыствам з абмежаванай адказнасьцю “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод плюс”, бо такім чынам ён разам з іншымі акцыянерамі пазбаўлены магчымасьці ўдзельнічаць у кіраваньні сваёй прыватнай маёмасьцю.

Паколькі долі дзяржавы ў статутным капітале таварыства “МНПЗ плюс” падчас яго стварэньня не было, таму ўвядзеньне аблвыканкамам “залатой акцыі” пярэчыць указу №125, паводле якога і ўводзіцца асобае права дзяржавы, лічыць спадар Васкабойнікаў.

Судзьдзя Федарцоў, аднак, менавіта на падставе згаданага ўказу і прыйшоў да высновы, што аблвыканкам меў права ўвесьці “залатую акцыю”.

Як паведаміў юрыст Канстанцін Міхель, даверчая асоба грамадзяніна Расеі Васкабойнікава, рашэньне судзьдзі будзе абскарджанае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства