viasna on patreon

У судзе Ленінскага раёна Горадні адбылася папярэдняя сустрэча судзьдзі з Анджэям Пісальнікам і прадстаўніком Саюза палякаў – юрыстам Яўгенам Калошам.

2005 2005-12-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 сьнежня ў судзе Ленінскага раёна Горадні адбылася папярэдняя сустрэча судзьдзі з Анджэям Пісальнікам і прадстаўніком Саюза палякаў – юрыстам Яўгенам Калошам па зыску старшыні праўладнага Саюзу палякаў Юзафа Лучніка, які сьцвярджае, што былы рэдактар газеты “Glos znad Niemna” Анджэй Пісальнік скраў рэдакцыйны фотаапарат вартасьцю ў паўтары тысячы даляраў і патрабуе, каб той яго вярнуў.

Анджэй Пісальнік патлумачыў судзьдзі, што ў траўні пад расьпіску, як асоба матэрыяльна адказная, прымаў гэты фотаапарат. І увесь час сябры рэдакцыі ім карысталіся. Але ў ліпені адбыўся штурм Дома польскага. АМОН і міліцыя сілаю вывелі каля 20 сябраў СПБ разам з Анжэлікай Борыс з будынка. Забраць фотаапарат ніякай магчымасьці, па словах Пісальніка, не было. Тады апячаталі ўнутры ўсе дзьверы. Усіх затрыманых адразу адвезьлі ў міліцыю, дзе дапытвалі і пратрымалі некалькі гадзінаў. А пасьля гэтага ў будынку дзяжурылі ўвесь час міліцыянты і нікога туды не ўпускалі.

З таго часу А.Пісальнік наагул ніводнага разу не наведваў Дом польскі.
Перадачы маёмасьці, як гэта прынята згодна заканадаўства, новым супрацоўнікам Саюза палякаў, у тым ліку і новаму рэдактару газэты “Glos znad Niemna” не праводзілася.

Разгляд справы ў судзе прызначаны на 22 сьнежня, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства