viasna on patreon

Кіраўнік брэсцкай арганізацыі Беларускага Хельсінскага камітэту Ігар Маслоўскі атрымаў адказ ад мясцовых уладаў наконт заявы аб правядзеньні пікету

2005 2005-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 сьнежня кіраўнік брэсцкай арганізацыі Беларускага Хельсінскага камітэту Ігар Маслоўскі атрымаў ад мясцовых уладаў адмову ў правядзеньні пікету 11 сьнежня, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека.
Намесьнік старшыні гарвыканкаму Вячаслаў Хафізаў паведаміў, што заяўка арганізатараў мерапрыемства не адпавядае патрабаваньням, бо ў ёй адсутнічаюць “меры дзеля забесьпячэньня грамадзкага парадку і бясьпекі”, а таксама не прадугледжаныя мэдычнае абслугоўваньне і ўборка тэрыторыі пасьля правядзеньня акцыі. Гэта стала падставай, каб адмовіць у правядзеньні пікету.

Паводле словаў спадара Маслоўскага, ён ды іншыя праваабаронцы ў часе пікету зьбіраліся ня толькі згадаць чарговую гадавіну з дня прыняцьця ААН Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, але і прыцягнуць увагу грамадзкасьці да цяперашніх праблемаў з распаўсюдам у Беларусі незалежнай прэсы (у прыватнасьці, рэгіянальнай газэты “Брестский курьер”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства