Віцебшчына: у сацыял-дэмакратаў зарэгістраваны кожны другі
Прэтэндэнты ў кандыдаты па Віцебскай вобласці, сябры аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада) стварылі 20 ініцыятыўных груп для вылучэння ў кандыдаты ў мясцовыя Саветы. Чатыры ініцыятыўныя групы (з іх тры ў г. Віцебску і адна ў Аршанскім раёне) сабралі подпісы за прэтэндэнтаў у кандыдаты, але прэтэндэнты прынялі рашэнне не здаваць іх з-за псіхалагічнага ціску на іх сем'яў з пагрозай страты працы. Адзін прэтэндэнт у кандыдаты (г. Орша) здаў подпісы на праверку, але пад пагрозай звальнення з працы зняў сваю кандыдатуру да рэгістрацыі.
У выніку зарэгістравана 10 кандыдатаў, у тым ліку 4 кандыдаты ў аблсавет, 4 гарсавет, 2 райсавет, 3 сельсавет.
Так, зарэгістраваны ў якасці кандыдатаў у дэпутаты наступныя прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада): Курцэвіч Дзмітрый у Глубокскі райсавет па Дзеркаўшчынскай выбарчай акрузе № 17, Самсонаў Яўген у Глубокскі райсавет па Пасялковай выбарчай акрузе № 29, і ў Віцебскі аблсавет па Падсвільскай выбарчай акрузе № 8, Лупач Дзмітрый у Глубокскім раёне па Сельскай выбарчай акрузе № 9, Юбко Іван у Навалукомльскі гарсавет (горад раённага падначалення) па Паўночнай выбарчай акрузе № 13, і ў Віцебскі аблсавет па Навалукомльскай выбарчай акрузе № 28. Анташкевіч Канстанцін у Аршанскі гарсавет па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 26, Калодкіна Алена ў Аршанскі гарсавет па Флераўскай выбарчай акрузе № 11, Бераснеў Васіль у сельсавет у Аршанскім раёне па Андрэеўскай выбарчай акрузе № 7, Франкова Жана ў сельсавет у Аршанскім раёне па Зубревскому выбарчай акрузе № 2, Акулёнак Ірына ў Віцебскі аблсавет па Будаўнічай выбарчай акрузе № 58, Гаўруцікаў Аляксей у Віцебскі гарсавет па Паўднёвай выбарчай акрузе № 25, і ў Віцебскі аблсавет па Паўднёвай выбарчай акрузе № 59.
Адмоўлена ў рэгістрацыі:
Лупачу Дзмітрыю кандыдатам у дэпутаты Глубокскага райсавета (выбарчая акруга № 15), Фінгерус Галіне кандыдатам у дэпутаты Аршанскага гарсавета па Партызанскай выбарчай акрузе № 22, Бяловай Наталлі кандыдатам у дэпутаты Віцебскага аблсавета па Садовай выбарчай акрузе № 47
Гаўруцікаву Сяргею кандыдатам у дэпутаты Віцебскага аблсавета па Праўдзінскай выбарчай акрузе № 48 (у яго акрузе застаўся адзін кандыдат ад улады Каневалаў Мікалай Мікалаевіч, які быў кіраўніком Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебску, асноўны прэтэндэнт на пасаду старшыні Віцебскага аблсавета).
Фаміной Алене кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарсавета па Хмяльніцкай выбарчай акрузе № 6 (у яе акрузе застаўся адзін кандыдат ад улады Смунёў Мікалай Раманавіч, старшыня Віцебскага гарсавета, асноўны прэтэндэнт на пасаду старшыні Віцебскага гарсавета, нерэгістрацыя кандыдата відавочна заказная для таго, каб расчысціць месца цяперашняму старшыні Віцебскага гарсавета, варта адзначыць што ўлады ўжо традыцыйна асцерагаюцца рэгістраваць моцнага кандыдата. Фаміной адмовілі ў рэгістрацыі на мінулых выбарах у мясцовыя Саветы і на парламенцкіх выбарах, г.зн. ужо ў трэці раз запар).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”