Актывіста Андрэя Кузьмінскага аштрафавалі на 10 студэнцкіх стыпендыяў
https://spring96.org/be/news/32723
2010
2010-03-29T13:25:34+0300
2010-03-29T13:25:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud1.jpg
Затрыманага актывіста руху "Маладая Беларусь" Андрэя Кузьмінскага аштрафавалі на 1 млн 400 тыс.руб. (40 базавых велічыняў). Гэта раўняецца прыкладна дзесяці студэнцкім стыпендыям (140-150 тыс.руб.)
Паседжанне суда цягнулася каля 20 хвілін і праходзіла без адваката і прэсы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч.
Нагадаем, Кузьмінскага міліцыянты затрымалі сёння ў яго дома і адвезлі ў суд Ленінскага раёну. Яго вінавацілі ў несанкцыяванай вулічнай акцыі 16 сакавіка.