viasna on patreon

У Гомелі затрымалі распаўсюдніка газеты «Новы час»

2010 2010-03-25T16:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/druk_vyd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 24 сакавіка каля рынку «Давыдаўскі» ў Гомелі міліцыя затрымала гармадскага акывіста Аляксандра Процку, які распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную газету «Новы час».

«На падставе падазрэння, што я распаўсюджваю нелегальную інфармацыю, мяне завялі ў РАУС Савецкага раёна, — паведаміў Аляксандр Процка. — На той момант у мяне заставалася 23 асобнікі газеты».

У пастарунку міліцыянты ўважліва вывучылі змест выдання і праверылі яго рэгістрацыйныя звесткі. Не знайшоўшы прыкметаў «нелегальнасці», міліцыянты вярнулі распаўсюдніку ўсе асобнікі газеты і адпусцілі. У пастарунку Аляксандр Процка правёў каля гадзіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства