Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Шымаў адмовіўся сустрэцца з дэлегацыяй паслоў Эўрапейскага Зьвязу
https://spring96.org/be/news/3269
2005
2005-12-07T10:00:00+0200
2005-12-07T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэлегацыя паслоў Еўрапейскага Зьвязу мела намер абмеркаваць з рэктарам сітуацыю, што склалася вакол адлічэньня з ўнівэрсытэту студэнткі Тацьцяны Хома.
Як паведаміла прэсавая служба пасольства Вялікай Брытаніі, кіраўнікі дыпламатычных місіяў краінаў Еўразьвязу выказалі занепакоенасьць абмежаваньнем правоў і свабодаў беларускіх студэнтаў. Яны выказалі шкадаваньне з прычыны абмежаваньня свабоды руху, што “супярэчыць міжнародным абавязкам краіны, аб прыхільнасьці якім яна заяўляе”.
Амбасадары выказалі спадзяваньне, што Тацьцяна Хома зможа працягнуць навучаньне ў БДЭУ.