viasna on patreon

Гомель: Ігара Салаўёва не зарэгістравалі з-за датаў

2010 2010-03-26T19:55:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста Руху «За свабоду» з Гомеля Ігара Салаўева не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога савета на той падставе, што нібыта даты ў падпісных лістах былі прастаўлены сябрам ініцыятыўнай групы, а не грамадзянамі-падпісантамі. Як распавеў сябра ініцыятыўнай групы Андрэй Стрыжак, пры рэгістрацыі маладому чалавеку растлумачылі, што каля 60% подпісаў за яго былі прызнаны несапраўднымі. Пры больш дэталевым разбіральніцве аказалася, што подпісы прызналі несапраўднымі на той падставе, што нібыта даты праставіў сябар ініцыятыўнай групы. «Прычым камісія прадэманстравала і распіскі ад грамадзянаў, дзе яны падцверджвалі, што сапраўды даты ставіў зборшчык подпісаў. Але звяртае ўвагу на сябе той факт, што тыя распіскі — ад людзей сталага веку, можа, з такімі людзьмі прадстаўнікам камісіі было лягчэй дамовіцца?», - выказаў думку Стрыжак. Ён сам збіраў подпісы за Салаўева і ўпэўнівае, што заўседы даты ставілі самі выбаршчыкі. Рашэнне камісіі аб нерэгістрацыі Салаўева будзе абскарджана.

Наогул у Гомельскай вобласці кандыдатамі ў дэпутаты сталі 5 з 10 актывістаў Руху «За свабоду», якія вылучаліся шляхам збору подпісаў.

Галіна Каян і Анатоль Папоў са Жлобіна былі зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты раеннага савета. Дар'я Суворава і Дзмірый Сцепанец атрымалі рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Гомельскага гарсавета, Людміла Краснасельская стала кандыдатам у дэпутаты Калінкавічскгага райсавета.

Адмоўлена ў рэгістрацыі было пяці актыістам Руху з Гомеля, Рэчыцы, Добруша, Калінкавічаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства