viasna on patreon

Віцебшчына: У апазіцыйных партый адчувальныя страты

2010 2010-03-26T16:35:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апазіцыйныя палітычныя структуры на Віцебшчыне ў значнай  ступені страцілі магчымасць шырока ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі з-за таго, што іх вылучэнцы не прайшлі рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Больш за ўсё пашансавала віцебскаму аддзяленню партыі БНФ. З 10 прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў былі зарэгістраваны 9. Прадстаўнік гэтай партыі Кастусь Халмачоў  не атрымаў рэгістрацыі ў якасці кандыдата, бо падаў  скажоныя звесткі ў падатковай дэкларацыі. Адзіны прадстаўнік БНФ Аляксандр Кузняцоў, які вылучаўся ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў, таксама не быў зарэгістраваны, бо пры праверцы подпісаў выбарчая камісія выявіла, што частка іх сабрана за межамі той выбарчай акругі, па якой збіраўся балатавацца апазіцыянер.

Сярод віцебскіх актывістаў аднаўляемай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада, якія вылучаліся адзіным магчымым шляхам збору подпісаў, толькі ў 8 з 16 вылучэнцаў яны былі сабраныя без агрэхаў. Падставай для нерэгістрацыі астатніх стала адмова выбаршчыкаў ад сваіх подпісаў, а таксама збор подпісаў за межамі акругаў прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Прэтэндэнты, якія ўдзельнічаюць у стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя,  у якасці кандыдатаў  зарэгістраваны  ў розных раёнах Віцебскай вобласці. У Паставах - 2, Глыбокім - 2, п.Барань Аршанскага раёна - 1, Навалукомлі -1, Бешанковічах - 1, у абласным  цэнтры - 5. Праўда, гэтыя дадзеныя не з'яўляюцца канчатковымі. Прычынай адмовы палове прэтэндэнтаў сталі несапраўдныя подпісы ў падпісных лістах.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада мае 4 зарэгістраваных кандыдатаў у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. З іх 3 былі вылучаны ад   партыі ў Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў, і яшчэ 1 стаў кандыдатам у дэпутаты Шайцераўскага сельсавета шляхам збору подпісаў.

Са знакавых асобаў кандыдатамі ў дэпутаты Саветаў усіх узроўняў сталі: Кастусь Смолікаў (Віцебск) і Леанід Аўтухоў  (Гарадок) ад партыі БНФ, прадстаўнік Руху "За Свабоду" Хрыстафор Жэляпаў  (Віцебск), каардынатар па стварэнні БСДП НГ Аляксей Гаўруцікаў  (г. Віцебск).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства