viasna on patreon

"Справядлівы свет" будзе агітаваць выбаршчыкаў, не зважаючы на абмежаванні

2010 2010-03-26T15:27:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uhnaliou_valeryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску зарэгістравана 13 чалавек з 18 прэтэндэнтаў, якія жадалі стаць кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ад партыі "Справядлівы свет". Кіраўніцтва партыі лічыць, што ў адрозненні ад рэгіёнаў фармальна ў сталіцы ўсе правілы зацвярджэння былі выкананы.

Незацверджаным прэтэндэнтам-камуністам было адмоўлена ў рэгістрацыі галоўным чынам з-за памылак у пададзеных дэкларацыях. Сябрам партыі паказалі як на сур'ёзныя недахопы, так і на неістотныя.

Так, адзін з кандыдатаў не зняў з уліку ў ДАІ аўтамабіль, прададзены яшчэ ў 1994 годзе, іншы - не паказаў наяўныя ў яго ўласнасці акцыі фабрыкі цацак, па якіх ужо даўно не налічаюцца ніякія дывідэнды, аднак самі каштоўныя паперы ўсё ж ёсць. Ёсць і зусім крыўдныя прамашкі: неўказанне метражу кватэры, што знаходзіцца ва ўласнасці кандыдата, ці забытае сумаванне колькасці прыбыткаў.

- Фармальна ў адносінах да кандыдатаў у дэпутаты "Справядлівага свету" ўлада ў Менску мае рацыю, - заўважыў Валер Ухналёў, намеснік старшыні партыі. - Ніякіх адмысловых прадузятых падыходаў у дачыненні да нашых людзей не было дапушчана, таму няма сэнсу падаваць апеляцыі і аспрэчваць прынятыя рашэнні. Тут пытанні ўжо да сябраў партыі, якія дапусцілі нядбайнасць пры запаўненні дэкларацый і што дапусцілі адзначаныя дробязі.

Зарэгістраваныя кандыдаты "Справядлівага свету" ўжо атрымалі графікі выступу ў СМІ і гатовыя прыступіць да агітацыі выбаршчыкаў, выкарыстоўваючы ўсе даступныя сродкі: улёткі, асабістыя сустрэчы з людзьмі, пікеты і г.д.

- Мы будзем праводзіць шырокамаштабную агітацыйную працу з выбаршчыкамі, не зважаючы на абмежаванні, усталяваныя ўладай, - распавёў Валер Ухналёў. - З аўторку-серады пачнецца актыўная праца, і мы будзем выстаўляць пікеты ў тых месцах, якія нам зручныя, а не толькі на дазволеных тэрыторыях. Думаю, пры гэтым ніякіх перашкодаў з боку ўлады чыніцца не будзе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства