viasna on patreon

Гарадзеншчына: Частку дэмактывістаў па розных прычынах не зарэгістравалі кандыдатамі

2010 2010-03-26T14:26:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodno-map.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Гародня

З 30 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў гарсавету ажно 14 будуць безальтэрнатыўнымі. Усяго ж кандыдатамі ў гарсавет зарэгістраваныя 55 чалавек.

Кандыдатамі ў дэпутаты гарадскога Савету ад Партыі БНФ зарэгістраваныя 4 чалавекі: Вадзім Саранчукоў па Цэнтральнай выбарчай акрузе №8, Мікола Лемяноўскі па Індурскай выбарчай акрузе №22, Валеры Кісель па Захараўскай выбарчай  акрузе №26 і Сяргей Антусевіч па Лідскай выбарчай акрузе №29. Ад Партыі АГП - 4 чалавекі: Дзмітрый Бандарчук – па Музычнай выбарчай акрузе №24, Дзмітрый Аўдзейчык – па Соламаўскай акрузе №17, Аляксандра Васілевіч – па Азёрскай выбарчай акрузе №30 Аляксандар Пагуляеў – па Індурскай выбарчай акрузе №22. У выніку памылкі пры запаўненні дэкларацыі аб даходах не зарэгістраваны кандыдатам старшыня гарадской арганізацыі АГП Дзмітрый Слуцкі.

У абласны Савет ад Партыі АГП кандыдатамі зарэгістраваныя Юрый Істомін – па Вішнявецкай выбарчай акрузе №12 і Аляксандра Васілевіч – па Пралетарскай выбарчай акрузе №17.

Ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” кандыдатамі ў гарадскі Савет зарэгістраваныя 6 чалавек: Уладзімір Філімонаў – па Дамброўскай выбарчай акрузе №9, Алег Каратаеў – па Брыкельскай акрузе №13, Віктар Міхальчык – па Студэнцкай акрузе №15,  Павал Станеўскі – па Музычнай акрузе №24, Аркадзь Пескін – па Гімназічнай акрузе №25 і Міхаіл Горбач – па Гаеўскай акрузе №27. Двум прэтэндэнтам ад “Справядлівага свету” у рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету адмоўлена.

Прадстаўнік Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк зарэгістраваны кандыдатам у абласны Савет па Малышчынскай выбарчай акрузе №8.

Гарадзенскі раён

У выніку тэхнічнай памылкі пры зборы подпісаў актывіст Партыі АГП Кірыл Семянчук не зарэгістраваны кандыдатам.

Бераставіцкі раён

Прадстаўнік партыі БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч зарэгістраваны кандыдатам ў райсавет, а таксама ў абласны Савет па Бераставіцкай выбарчай акрузе №18.

Свіслацкі раён

Прадстаўнік Партыі БСДГ Віктар Дзесяцік зарэгістраваны кандыдатам у абласны Савет па Свіслацкай выбарчай акрузе №50.

Мастоўскі раён

Прадстаўнік Партыі БСДГ Лявон Карповіч зарэгістраваны кандыдатам у абласны Савет па Дубненскай выбарчай акрузе №43. Лявон Карповіч зарэгістраваны таксама кандыдатам у Луненскі сельскі Савет.

Прадстаўнікі Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк і Васіль Клімовіч зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты Мастоўскага раённага савету.

Прадстаўнік БХД Зьміцер Кухлей зарэгістраваны кандыдатам у Мастоўскі раённы Савет, аднак не зарэгістраваны ў абласны Савет. Акруговая камісія прызнала 8 подпісаў нібыта несапраўднымі. Зміцер Кухлей збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне.

Смаргонскі раён

Сацыял-дэмакратка Ірына Вештард і прадстаўнік Партыі БНФ Уладзімір Шульжыцкі зарэгістраваныя кандыдатамі ў Смаргонскі раённы Савет.

Астравецкі раён

Прадстаўнікі Партыі АГП Мікола Уласевіч і Іван Крук зарэгістраваныя кандыдатамі ў абласны Савет адпаведна па Жупранскай выбарчай акрузе №49 і Астравецкай выбарчай акрузе №47. Разам з тым Мікола Уласевіч, Іван Крук, а таксама Уладзімір Гражуль і Людміла Сушко не зарэгістраваныя кандыдатамі ў Астравецкі раённы Савет. Па словах актывістаў вельмі верагодна, што яны будуць абскарджваць рашэнне акруговай камісіі.

Лідскі раён

Кандыдатам у дэпутаты Лідскага раённага Савету зарэгістраваны прадстаўнік Партыі БНФ Уладзімір Круцікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі кандыдатамі ў Бярозаўскі гарадскі Савет зарэгістраваныя актывісты Руху “За Свабоду” Сяргей Трахімчык і Іван Дзяшук.

Слонімскі раён

З пададзеных на рэгістрацыю кандыдатамі ў раённы Савет 9 грамадска-палітычных актывістаў зарэгістраваныя 5 – Міхаіл Міскевіч, Павал Севасцьян, Альберт Гліннік, Іван Шэга і Віктар Марчык.

Зэльвенскі раён

У Зэльвенскім раёне ад Партыі БНФ кандыдатам у раённага Савету зарэгістраваны Яўген Скрабутан.

Ажно ў 8 раёнах Гарадзенскай вобласці прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх аб’яднанняў сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты не вылучалі. Такім чынам, у Ашмянскім, Ваўкавыскім, Вараноўскім, Дзятлаўскім, Івейскім, Карэліцкім, Наваградскім і Шчучынскім раёнах выбары будуць практычна безальтэрнатыўнымі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

  

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства