Затрыманьне ў Гомельскім Лядовым палацы
https://spring96.org/be/news/3266
2005
2005-12-07T10:00:00+0200
2005-12-07T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 сьнежня ў Гомельскім Лядовым палацы невядомым чалавекам у цывільным быў зытрыманы актывіст Партыі БНФ Сяргей Трыфанаў, які распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра адзінага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча. Чалавек у цывільным перадаў Сяргея Трыфанава супрацоўнікам міліцыі, якія даставілі яго ў аддзяленьне міліцыі на вул. Мазурава, дзе без складаньня пратакола былі канфіскаваеыя 67 улётак, а С. Трыфанава прымусілі напісаць тлумачальную.