viasna on patreon

Дзень Волі: хроніка падзеяў у сталіцы

2010 2010-03-25T22:55:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen_voli_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 18 гадзінаў на пляцоўцы каля Нацыянальнай акдэміі навук сабралася каля 1000 чалавек, каб адсвяткаваць Дзень Волі.

18.05. Высветлілася, што па дарозе да месца правядзення дазволенай Менгарвыканкамам акцыі была затрыманая гукаўзмацняльная апаратура і адвезеная ў РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы. Арганізатары масавага мерапарыемства Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч спрабавалі высветліць у супрацоўнікаў міліцыі прычыны затрымання апаратуры. У аддзяленні міліцыі ім сказалі, што супрацоўнікі міліцыі валодаюць дакладнай інфармацыяй, што на плошчу патрапілі людзі -- грамадзяне Расійскай Федэрацыі, кшталту тых, хто арганізаваў выбух 3 ліпеня 2008 году ў Менску, і зараз будуць спрабаваць сарваць святкаванне Дня Волі, падрыхтаваўшы выбуховыя прыстасаванні. 

Перад акцыяй каля ўласнай кватэры была спроба затрымання моладзевага актывіста Яўгена Афнагеля, яле ён змог усё ж патрапіць на плошчу ля Акадэміі навук.

18. 35 У акцыі ўдзельнічаюць больш за дзе тысячы чалавек. Акцыя праходзіць без гукаўзмацняльнай апаратуры, выступоўцы выкарыстоўваюць мегафон. На газоне перад Акадэміяй навук стаяць тры супрацоўнікі спецслужбаў у цывільнай вопратцы са службовым сабакам і аглядаюць тэрыторыю, відавочна шукаючы бомбу. Гэта робіцца дэмантратыўна, на вачах ва ўдзельнікаў святкавання.

18. 45. Па інфармацыі Радыё "Свабода", ад калоны адлучылася група людзей. Яны рушылі ў бок Акадэмкнігі, скандуюць "Белая воля", "Не капіталізму! Не камунізму!". Ля Акадэмкнігі ходнікі ў бок Нацыянальнай бібліятэкі перагарадзіў спецназ, калона рушыла па вуліцы Сурганава.

У бок Бангалор кіруюцца і ўдзельнікі акцыі -- сябры "Правага альянсу".

19.10 Калона (прыкладна 200 чакавек, большасць -- моладзевы актывісты) рушыла ў бок плошчы Перамогі па ходніках. Перад перакрыжаваннем пр. Незалежнасці і вуліцы П.Броўкі калона спынілася -- іх спыніў лагцуг супрацоўнікаў спецназу.

19.25 Большая частка людзей, якія рушылі ў цэнтр гораду і якім перакрыў дарогу спецназ,  разышліся. Прыкладна 50 чалавек працягваюць стаяць насупраць  міліцыі.Тым часам, па інфармацыі Радыё "Свабода", група з актывістаў "Белай волі" і "Правага альянсу" падыша да ўніверсама "Рыга", дзе іх шэсце было завершана, удзельнікі разышліся.

19.35 Людзі разыходзяцца, акцыя фактычна завершаная. Ланцугі спецназу зняты з вуліцы П. Броўкі. Інфармацыі пра затрыманні ўдзельнікаў не паступае.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства