viasna on patreon

Праваабаронцы скарысталіся зменамі ў адміністрытыўным кодэксе

2010 2010-03-25T17:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас судовага разгляду адміністрацыйных справаў па артукулу 23.34 КаАП  "Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня" праваабаронцы ПЦ "Вясна" скарысталіся папраўкамі, ўведзеннымі ў адміністрацыйны кодэкс напрыканцы 2009 году, якія пачалі дзейнічаць пасьля апублікаваньня, аднак мала хто пра іх ведае - нават судзьдзі. У выніку праваабаронцы атрымалі мінімальнае пакараньне - штраф 0,5 б.в.  Такім чынам, сябры, калі вы ідзеце на акцыю - уважліва прачытайце тэкст і памятайце яго пры затрыманьні.

Згодна з пунктам 6 арт. 6.5 КаАП "Штраф", калі вы прызнаеце сваю віну і пагаджаецеся на выкарыстаньне ў дачыненьні да вас мераў адміністрацыйнага спагнаньня, то суд павінен пакараць мінімальным штрафам, прадугледжаным дадзеным артыкулам КаАП, але не ніжэй за 0,5 б.в. 

Тлумачым на прыкладзе:

па ч.1 арт. 23.34 КаАП прадугледжана пакараньне ў выглядзе папярэджаньня, альбо спагнаньня штрафу ў памеры да 30 б.в., альбо адміністрацыйны арышт.

Вы прызнаеце сваю віну і просіце суд выкарыстаць у дачыненьні да вас пункт 6 арт. 6.5 КаАП, а, паколькі ніжні парог штрафу ў дадзеным артыкуле не вызначаны (няма "ад", а толькі "да 30 б.в.), то ўвогуле мінімальны памер штрафу складае 0,5 базавай велічыні.  

"Іншая справа, калі вас абвінавачваюць не ў парушэньні парадку і арганізацыі масавага мерапрыемства, а, скажам, у дробным хуліганстве, калі вы гэтага не рабілі. Вас таксама могуць аштрафаваць толькі на 2 б.в., бо гэта ніжні парог памеру штрафу па арт. 17.1 КаАП, але калі выпрызнаецеся ў тым, што нецэнзурна лаяліся ці нейкім іншым чынам парушалі грамадзкі парадак. Тут ужо кожны выбірае сам - мінімальнае пакараньне ці 15 сутак арышту за праўду, бо згаданы артыкул прадугледжвае штраф у памеры ад 2 да 30 б.в. альбо адміністрацыйны арышт," - патлумачыў юрыст ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства