Віцебшчына: У некаторых акругах ёсць альтэрнатыва
У Глыбокскім раёне Віцебскай вобласці створана 187 акругаў па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Па некаторых акругах вылучана па два і больш кандыдатаў у дэпутаты.
Так, па выбарах у абласны Савет па Падсвільскай акрузе №8 - Вольга Гінько, дырэктар УА "Празарокская агульнаадукацыйная сярэдняя школа" і Яўген Самсонаў, кіроўца ЖКГ.
Па выбарах у раённы Савет у Заводскай акрузе №15 Валеру Дулінскому, дырэктару Глыбокскага малочна-кансервавага камбіната, збіраецца супрацьстаяць актывіст партыі БХД Зміцер Лупач, працаўнік прыватнага выдавецка-рэкламнага ўнітарнага прадпрыемства "Прэфект-інфа". Але "гарачэй" за ўсё будзе ў Дзеркаўшчынскай акрузе №17. Там на адно месца ў раённы Савет вылучаны тры кандыдата: Леанід Варыла, дырэктар Глыбокскага кансервавага заводу, а таксама альтэрнатыўныя грамадскія актывісты, працаўнікі ААТ "Канстанцінаў Двор" - механізатар Сяргей Паўловіч і кіроўца Зміцер Курцэвіч.
Сябра Аргкамітэта па стварэнні партыі БСДП НГ Іван Юбко зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Навалукомльскі гарадскі і ў Віцебскі абласны Саветы дэпутатаў па Навалукомльскай выбарчай акрузе № 28.
Кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі абласны Савет па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе № 29 зарэгістравана актывістка Руху "За Свабоду" Тамара Карызна.
Усе зарэгістраваныя кандыдаты, якія прадстаўляюць апазіцыйныя рухі і/ці партыі, маюць у сваіх акругах моцных апанентаў ад улады.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"