viasna on patreon

Затрыманьні на Дзень Волі

2010 2010-03-25T15:44:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen_woli.jpg

Па ўсёй Беларусі супрацоўнікі сілавых структураў затрымліваюць патэнцыйных удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі. Абнаўляецца

16.10 Супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніка арганізацыі "Правы альянс" Юрася Карэтнікава на прывакзальнай плошчы. Ён пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што знаходзіцца ў міліцыі Маскоўскага раёну Менску. Міліцыянты патлумачылі, што будуць трымаць яго тры гадзіны. Паводле заканадаўства гэта максымальны тэрмін для затрыманьня чалавека, каб высьветліць ягоную асобу. Але законам таксама прадугледжана, што міліцыянты павінны мець дзеля гэтага адпаведную аргумэнтацыю.

15.40 Асіповіцкага актывіста руху БНФ “Адраджэньне” Ігара Сімбірова вінавацяць у крадзяжы. Цяпер у яго кватэры вядзецца ператрус.

Паводле спадара Сімбірова, ператрус вядуць сьледчы крымінальнай міліцыі й супрацоўнік раённай пракуратуры.

“Яны прыйшлі прыкладна а 15 гадзіне. У іх была санкцыя пракурора на ператрус кватэры. Мяне вінавацяць у крадзяжы. Цяпер яны пералічваюць асобнікі газэты “Асіповіцкая панарама”. Ці будуць яны іх канфіскоўваць, невядома. Як і тое, што зьбіраюцца рабіць са мной. Яны прыйшлі з двума панятымі. Супрацоўніка крымінальнай міліцыі завуць Аляксандар Шчэрба, а з пракуратуры - Міхайлаў Зьміцер”, паведаміў “Свабодзе” Ігар Сімбіроў.

Тым часам у пастарунку бабруйскага чыгуначнага вакзалу дапытваюць сяброў незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Таісію Кабанчук, Ігара Казімірчыка, Яўгена Вішнякова й Максіма Чарняка. Іх вінавацяць у перавозцы наркотыкаў. Па афармленьні пратаколаў, паведаміла “Свабодзе” Таісія Кабанчук, іх павязуць у суд.

Затрымалі актывістаў прыкладна а 14 гадзіне на бабруйскім чыгуначным вакзале.

14.26 Дранчука і Рузава павезьлі ў суд

14.11 У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук і яшчэ трох сябраў БХД

13.40 Затрыманыя пяцёра актывістаў “Правага альянсу”

12.12 Затрыманыя Дранчук і Русін

11.54 У Віцебску затрыманы Барыс Хамайда

11.44 Актывісты – віншуюць, міліцыянты – папярэджваюць

10.09 Слонім: міліцыянты шукаюць тых, хто паедзе ў Менск

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства