Ленінская раённая пракуратура Горадні будзе праводзіць праверку па факце выхаду ў Польшчы часопісу “Magazyn Polski” і газэты “Glos znad Niemna” ў эміграцыі”.
https://spring96.org/be/news/3260
2005
2005-12-06T10:00:00+0200
2005-12-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 сьнежня дахаты да галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута прыходзіў участковы міліцыянт, каб узяць тлумачэньні. Журналісту даслалі заказным лістом позву ў пракуратуру, але ён ня можа атрымаць ліст, бо ня мае пашпарту, які забралі памежнікі. Міліцыянт патлумачыў, што з заявай наконт часопіса і газэты ў пракуратуру зьвярнуўся Камітэт па справах рэлігій і нацыянальных меншасьцяў, паведаміла «Радыё Свабода”.