viasna on patreon

У Светлагорскім раёне не могуць палічыць выбаршчыкаў

2010 2010-03-24T19:15:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Колькі выбаршчыкаў у Светлагорскім раёне? Гомельская абласная і Светлагорская раённая камісіі па выбарах апублікавалі розныя лічбы.

Калі верыць рашэнню Светлагорскай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета ад 29 студзеня 2010 г. № 5, агульная колькасць выбаршчыкаў у Светлагорскім раёне – 66888 чалавек. Рашэнне падпісалі старшыня камісіі Мяркулаў Сяргей Вячаслававіч – намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама па ідэалогіі, і сакратар камісіі Рудзінская Валянціна Васільеўна – старшыня савета раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, а раней – старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў. Дададзім, што С. Мяркулаў быў вылучаны ў камісію ад гэтага самага райкама прафсаюза, а В. Рудзінская – ад свайго савета ветэранаў. 

У той самы дзень адбылося паседжанне і Гомельскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета. Паводле прынятага ёю рашэння № 4, у выбарчых акругах, якія ахопліваюць тую самую тэрыторыю – Светлагорскі раён, агульная колькасць выбаршчыкаў – 66849. Старшыня абласной камісіі – Стош Мікалай Мікалаевіч, дырэктар філіяла па Гомельскай вобласці Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах". Ён быў вылучаны ў камісію шляхам збору подпісаў. Сакратар – Саланец Галіна Уладзіміраўна, намеснік галоўнага ўрача дзяржаўнай установы “Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”. Яе вылучыла ў камісію Гомельская абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын.

Якім чынам узнікла розніца ў 39 выбаршчыкаў? Думаецца, хтосьці з вышэйназваных афіцыйных асобаў зможа патлумачыць гэта. Хоць амаль усе яны занялі ў камісіях месцы, адведзеныя для прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый, аднак насамрэч ужо шмат разоў кіравалі выбарамі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства