viasna on patreon

Гомель: Абласны суд “адпісаўся” Пятру Кузняцову

2010 2010-03-24T18:40:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuzniacou_piotr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Кузнецов

Пётр Кузнецов

Гомельскі абласны суд адхіліў скаргу каардынатара Руху «За свабоду» па Гомельскай вобласці Пятра Кузняцова на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў. Кузняцоў збіраўся балатавацца ў абласны савет па Мазураўскай выбарчай акрузе №19 шляхам збору подпісаў, але яго ініцыятыўная група не была зарэгістравана на той падставе, што ў яе склад быў уключаны 21 чалавек. У скарзе ў суд актывіст патрабаваў аблсуд звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб разгледзець артыкул Выбарчага кодэксу, які абмяжоўвае колькасны склад ініцыятыўнай групы на адпаведнасць Канстытуцыі. Кузняцоў мяркуе, што артыкул Выбарчага кодэксу супярэчыць Канстытуцыі, якая гарантуе ўсім грамадзянам роўныя умовы для ўдзелу ў выбарах.

«Суд не разгледзеў нашу скаргу па сутнасці — паведаміў, што абласная выбарчая камісія не можа даваць ацэнкі Выбарчаму кодэксу на адпаведнасць Канстытуцыі, наша скарга была адхілена. Мы ж прасілі абласны суд зрабіць зварот у Канстытуцыйны, таму што я як грамадзянін не маю права ставіць пытанне аб адпаведнасці нарматыўных і заканадаўчых актаў Канстытуцыі. Гэта мог бы зрабіць аблсуд, але не зрабіў, даў нам толькі адпіску», - пракаментаваў Кузняцоў. Ен мае намер звярнуцца са скаргай у Вярхоўны суд.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства