viasna on patreon

Бабруйск: На 40 месцаў у гарсавеце – 94 прэтэндэнты

2010 2010-03-24T15:14:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kresly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дэпутацтва ў Бабруйскім гарадскім Савеце прэтэндуюць 94 чалавекі. З іх шляхам збору подпісаў вылучаліся 27 кандыдатаў, ад працоўных калектываў – 55, ад палітычных партыяў – 10. Такая інфармацыя пададзена са словаў сакратара гарадской выбарчай камісіі Яўгена Кушнарова ў № 24 газеты "Бабруйскае жыццё" ад 24 сакавіка. Якім “таемным шляхам” вылучаліся яшчэ два кандыдаты, у выданні не паведамляецца.

Сярод прэтэндэнтаў 14 - маладыя людзі, якім няма 30 год. Вядома, што дэмакратычныя сілы прадстаўляюць 16 патэнцыйных кандыдатаў.

Большасць вылучэнцаў працуюць у сферы прамысловасці, транспарту і сувязі – 34 чалавекі, 25 – у сферы адукацыі, культуры, навукі і аховы здароўя. Па пяць чалавек вылучаюцца ад дзяржаўных органаў і сферы гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва,  тры – з праваахоўчых органаў і вайсковай службы. Яшчэ 14 чалавек пазначаныя як “з іншых сфераў”, беспрацоўных – восем чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства