Ідэалогія забудовы горада змянілася
https://spring96.org/be/news/32549
2010
2010-03-24T13:24:49+0200
2010-03-24T13:24:49+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Выконваючы абавязкі мэра Мінска Мікалай Ладуцька расказаў, што ідэалогія забудовы горада змянілася. Падчас прэзентацыі Генеральнага плана развіцця Мінска да 2030 года ён расказаў што, калі было прынята рашэнне максімальна скараціць прыватны сектар у сталіцы, прыйшло 8 тысяч зваротаў ад мінчан, якія выступілі супраць.
Урэшце рэшт Мінгарвыканкам вырашыў, што ад ранейшай ідэалогіі можна адступіць. І даць магчымасць развіваць індывідуальныя жылыя дамы.