Гомельская міліцыя прымае прэвентыўныя меры, каб не дапусьціць распаўсюд інфармацыі пра Дзень Салідарнасьці.
Так, 2 сьнежня ў Гомелі на вакзале былі затрыманыя актывісты руху Зубр Мадшара Павел і Андрэй Гурэвіч, якія ехалі з Мінска. Ім патлумачылі, што іх падазраюць у дачыненьні да крадзяжа мабільнага тэлефона ў Жлобіне. Пры затрыманьні ў маладых людзей было канфіскавана ўсё, што магло мець дачыненьне да Дня салідарнасьці з палітзьняволенымі.
Гомельская міліцыя традыцыйна пачынае рыхтавацца да Дня салідарснасьці загадзя. Так
у мінулым месяцы напярэдадні Дня Салідарнасьці таксама затрымлівалі актывістаў Руху Зубр. Нагадаем, што 15 лістапада ў 20.30 былі затрыманыя Мадшара Павел і Руслана Глазкова. Затрыманьне ажыцьцяўляў асабіста начальнік 3-га аддзяленьня Чыгуначнага РУУС г. Гомеля – Хадосаў.
Актывісты ЗУБРА былі дастаўленыя ў міліцыю, быццам бы для “высьвятленьня асобы”, там іх абшукалі і адпусьцілі без складньня пратакола. Пры гэтым супрацоўніцкі міліцыі лаяліся матам і абражалі затрыманых.