viasna on patreon

Аршаншчына працягвае здзіўляць ліберальнасцю ўмоваў для агітацыі

2010 2010-03-22T12:32:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апублікавана рашэнне Аршанскага райвыканкама № 222 "Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў заяўляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання). У адпаведнасці з гэтай пастановай, у кожным з 17 размешчаных на тэрыторыі Аршанскага раёна сельсаветаў выдзяляюцца 3-5 пляцовак, дзе кандыдаты ў дэпутаты, іх давераныя асобы могуць праводзіць масавыя мерапрыемствы ў заяўляльным парадку. Як правіла, гэтыя пляцоўкі размешчаныя побач з сельскімі дамамі культуры, крамамі, клубамі, аўтобуснымі прыпынкамі, стадыёнамі, вучэбнымі ўстановамі. Таксама дазволена весці агітацыю на тэрыторыі прыпынкаў аўтакрам. Кантраляваць выкананне гэтай пастановы будуць старшыні выканкамаў сельскіх Саветаў і міліцыя.

Па меркаванні незалежнага кандыдата ў дэпутаты Васіля Бераснева, колькасць месцаў для агітацыі большая чым дастаткова, малаверагодна, што кандыдаты скарыстаюцца хаця б паловай з іх. Не выклікае асаблівых нараканняў і падбор прадстаўленых пляцовак - у асноўным яны размешчаныя яны ў найбольш шматлюдных месцах.

Ліберальнасць рашэнняў Аршанскага райвыканкама была адзначаная яшчэ на мінулым тыдні прадстаўнікамі мясцовай палітычнай супольнасці, калі ў мясцовай раёнцы былі апублікаваныя рашэнні Аршанскага райвыканкама № 220 і № 221 ад 11 сакавіка 2010 г. аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і перадвыбарных сходаў і аб вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства