viasna on patreon

Рэчыца: Акруговая камісія патрабуе дакументы, не прадугледжаныя заканадаўствам

2010 2010-03-20T10:25:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэчыцкая акруговая камісія запатрабавала ў вылучанага кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета па Спартыўнай акрузе №49 Андрэя Стрыжака дакументы, не прадугледжаныя выбарчым заканадаўствам. Патэнцыйны кандыдат лічыць гэта своеасаблівай праверкай яго на веданне Выбарчага кодэксу.

Андрэй Стрыжак паведаміў, што 17 сакавіка акруговая камісія па Спартыўнай акрузе запатрабавала ў яго даведку аб тым, што ён не стаіць на ўліку ў службе занятасці насельніцтва як беспрацоўны. У анкеце патэнцыйны кандыдат пазначыў, што ён часова не працуючы. Аднак Выбарчы кодэкс не абавязвае патэнцыйных кандыдатаў прадстаўляць якія-небудзь дадаковыя дакументы, пра што прэтэндэнт у кандыдаты і паведаміў камісіі.

Па словах Стрыжака, камісія адрэагавала на гэта своеасабліва — з камісіі патэлефанавалі і паведамілі, што ён сапраўды не абавязаны падаваць нейкія дадатковыя звесткі пра сябе, а гэты запыт быў зроблены з мэтай пазбегнуць памылкі пры ўнясенні дадзеных у выбарчы бюлетэнь.

«Лічу, што памылка магла б быць, каб мяне пазначылі ў бюлетэні як беспрацоўнага, то бок чалавека, які стаіць на ўліку ў службе занятасці, а ў маім выпадку патрэбна проста пазначыць тое, што я напісаў у анкеце — часова не працуючы. Сапраўдная матывацыя такой увагі да маей асобы мне невядомая, аднак думаю, што гэта звязана з тым, што я вылучаюся як незалежны кандыдат», - пракаментаваў Стрыжак.

Ён вылучаецца кандыдатам у дэпутаты аблсавета шляхам збору подпісаў, малады чалавек атаясамлівае сябе з Рухам «За свабоду».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства