viasna on patreon

Аршаншчына: Нечакана ліберальныя ўмовы для агітацыі

2010 2010-03-19T16:15:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мясцовай раёнцы апублікаваныя рашэнні Аршанскага райвыканкама № 220 і № 221 ад 11 сакавіка 2010 г. аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў і аб вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

Варта адзначыць, што гэтым разам чыноўнікі райвыканкама грунтоўна падышлі да гэтых пытанняў. Для сустрэч з патэнцыйнымі кандыдатамі вызначаныя практычна ўсё існуючыя на тэрыторыі раёну дамы культуры, клубы, бібліятэкі, актавыя залы школ і дзіцячых садоў. Няма праблем і з размяшчэннем агітацыйных матэрыялаў. Амаль у кожнай вёсцы, дзе маецца больш за 15 двароў, усталяваныя інфармацыйныя стэнды, на якіх дазволена размяшчаць перадвыбарныя плакаты і ўлёткі. Акрамя таго, дазволена размяшчаць гэтыя самыя друкаваныя матэрыялы на крамах, аўтобусных прыпынках, аддзяленнях сувязі, фельшарска-акушэрскіх пунктах.

Выказалі задавальненне рашэннямі райвыканкама ў тым ліку і прадстаўнікі апазіцыйных партый, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Віцебскі абласны, раённы і сельскія Саветы на тэрыторыі Аршанскага раёну.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства