viasna on patreon

Смалявічы: Кандыдатам зарэгістраваны сябра незалежнага прафсаюзу

2010 2010-03-19T15:11:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў кіраўнік Менскага рэгіянальнага аддзялення прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў, прынамсі, адзін з сяброў незалежнага прафсаюзу  ўжо зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты раённага Савету. Рабочы торфабрыкетнага заводу “Усяж” Алег Скачкоў будзе балатавацца ў Смалявіцкі раённы Савет.

Кандыдат пражывае ў вёсцы Мглё і добра вядомы аднавяскоўцам сваім замганнем за забеспячэнне іх населенага пункта пітнай вадой, якая адказвае санітарным нормам, і своечасовы рамонт дарог.

Па словах Мікалая Пахабава, яшчэ некалькі сяброў профосюза РЭП у Менскай вобласці чакаюць сваёй рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў.

Разам з тым, ніхто з сяброў РЭП у Менскай вобласці не ўключаны ў склад участковых выбарчых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства