Рашэньне суду па скарзе БАЖ вынесуць у панядзелак
https://spring96.org/be/news/32426
2010
2010-03-19T14:35:13+0200
2010-03-19T14:35:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg
У Вярхоўным судзе працягваецца судовае паседжаньне, на якім разглядаецца скарга грамадзкага аб’яднаньня Беларуская асацыяцыя журналістаў на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі.
У пятніцу на ранішнім паседжаньні выступіла пракурор Скорабагатая, якая заявіла, што лічыць папярэджаньне абсалютна абгрунтаваным па ўсіх пунктах. Пракурор, у прыватнасьці, адзначыла, што “сябрам ГА ”БАЖ” выдавалася і выдаецца пасведчаньне, у якім не ўказана, што асоба зьяўляецца сябрам БАЖ”. З “матэрыялаў БАЖ” вынікае, што Цэнтр прававой абароны СМІ зьяўляецца структурным падраздзяленнем журналісцкай арганізацыі, што супярэчыць Статуту арганізацыі. Таму вынесенае пісьмовае папярэджаньне абгрунтаванае, а скарга БАЖ падлягае адхіленьню”.З заключным словам выступіў намесьнік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец.
Судзьдзя Вярхоўнага суду Анатоль Церах паведаміў, што рашэньне па справе будзе вынесена ў панядзелак, 22 сакавіка, а 14:30.