viasna on patreon

Новая кампанія БХД за дзяржаўныя сьвяты

2010 2010-03-19T14:31:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ініцыявала кампанію па збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі з патрабаваннем аб'явіць 25 сакавіка і 8 верасня дзяржаўнымі святамі. 

Адзначаючы выключную важнасць гістарычных падзеяў, што адбыліся ў дзень 25 сакавіка 1918 года і 8 верасня 1514 года для кожнага грамадзяніна Беларусі,

іх лёсавызначальнасць для існавання беларускага народу і беларускай незалежнай дзяржавы, мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем:

--  прызначыць дзень 25 сакавіка дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь – Днём Волі; 

-- дзень 8 верасня -- дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь - Днём Беларускай вайсковай славы (Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь); 

-- вызначыць гэтыя дні непрацоўнымі”, - гаворыцца ў звароце. 

БХД заклікае беларускае грамадства падтрымаць гэты зварот. Пазней гэты дакумент з подпісамі будзе перададзены ў адміністрацыю прэзідэнта ды ва ўрад. Сёння пад ім падпісаліся лідэры БХД Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Онлайн-падпіска пад зваротам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства