viasna on patreon

Беларусь: Новыя папраўкі ўяўляюць трывожную рызыку для праваабаронцаў

2005 2005-12-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парыж, Жэнева
30 лістапада 2005.

Абсерваторыя па Абароне Правоў Праваабаронцаў , супольная праграма Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусьветнай Арганізацыі Супраць Катаваньняў (OMCT) выказвае сваю найглыбейшую занепакоенасьць прыняцьцем 25 лістапада 2005 года ніжняй палатай Парламента ў першым чытаньні паправак да Беларускага Крымінальнага Кодэкса, якія ўзмацняюць крымінальную адказнасьць за “Дзеяньні супраць асоб і грамадскай бясьпекі”.

Паводле Вясны, 23 лістапада 2005 года сп. Аляксандра Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, тэрмінова даслаў у Парламент некалькі паправак да беларускага Крымінальнага Кодэкса. Праз два дні гэтыя папраўкі былі падтрыманыя 94 з 110 дэпутатаў, толькі адзін прагаласаваў супраць. Для таго, каб канчаткова прыняць папраўкі, на працягу 10 дзён павінна быць праведзенае другое чытаньне перад накіраваньнем у вышэйшую палату.

Перш за ўсё, новыя папраўкі ўводзяць крымінальную адказнасьць за незаконную арганізацыю або ўдзел у дзейнасьці аб’яднаньня або фонда (Артыкул 193-1). У прыватнасьці гэта азначае, што любы, хто арганізуе дзейнасьць у межах прыпыненага або ліквідаванага аб’яднаньня, можа быць аштрафаваны або асуджаны на тэрмін да 6 месяцаў турэмнага зьняволеньня. У сур’ёзных выпадках (для якіх няма вызначэньня) асоба можа быць падвергнутая абмежаваньню свабоды або турэмнаму зьняволеньню тэрмінам да двух гадоў. Абсерваторыя баіцца, што гэтае новаўвядзеньне накіраванае непасрэдна супраць праваабаронцаў, паколькі большасьць незалежных прааабарончых НДА былі ліквідаваныя на працягу апошніх трох гадоў, а пералік прычын ліквідацыі быў нават пашыраны ў нядаўнім Законе “Аб рамадскіх аб’яднаньнях”, прынятым у жніўні 2005 (гл. ніжэй).

Больш за тое, гэтыя папраўкі прадугледжваюць вельмі сур’ёзныя парушэньні свабоды інфармацыі. Насамрэч, паводле новых паправак “прадастаўленьне ілжывай інфармацыі замежнай дзяржаве або міжнародным арганізацыям аб палітычнай, эканамічнай, ваеннай або міжнароднай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама юрыдычным статусе беларускіх грамадзян або любога органа ўлады… караецца тэрмінам да 6 месяцаў арышту або да 2 гадоў абмежаваньня свабоды”. У папраўках таксама пастанаўляецца, што любая асоба, якая будзе кантактаваць з замежнымі дзяржавамі або арганізацыямі “на шкоду ўнутранай бясьпецы, суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасьці”, “а таксама распаўсюджваць матэрыял такога зьместу, можа быць асуджаная на тэрмін ад шасьці месяцаў да трох гадоў. Калі ж такая інфармацыя распаўсюджваецца ў мас-медыя, “вінаватыя могуць быць асуджаныя на 2-5 гадоў абмежаваньня свабоды”. Зноў жа, недакладнасьць ужываных тэрмінаў можа прывесьці да сваволі.

Нарэшце, гэтыя зьмены прадугледжваюць, што людзі, падазраваемыя ў тэрарызме або вандалізме, могуць быць затрыманыя на перыяд да 10 дзён да вынясеньня абвінавачваньня.

Абсерваторыя вельмі занепакоеная гэтай новай часткай заканадаўства, якая ўяўляе сурё’зную пагрозу для самой дзейнасьці незалежных праваабаронцаў у Беларусі й зьяўляецца дадатковым інструментам уладаў для жорсткага падаўленьня грамадзянскай супольнасьці. У гэтым дачыненьні Абсерваторыя нагадвае, што Закон “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”, прыняты 1 жніўня 2005, спрыяе прыпыненьню або ліквідацыі незалежных арганізацый, пашыраючы прычыны іхняга пакараньня (напрыклад, арганізацыя можа быць прыпыненеая на тэрмін да шасьці месяцаў за аднаразовае парушэньне заканадаўства). Гэты закон таксама ўзмацніў кантроль уладаў над НДА, іх стварэньнем і дзейнасьцю, а таксама стварыў новыя перашкоды для рэгістрацыі арганізацый.

Абсерваторыя таксама ўказвае, што гэтыя папраўкі ўтрымліваюць грубае парушэньне міжнародных інструментаў правоў чалавека, у прыватнасьці Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах, у якім заяўляецца, што “ніхто не павінен падвяргацца адвольнаму арышту або затрыманьню” (артыкул 9-1).

Яны таксама супярэчаць:
 палажэньням Дэкларацыі па Праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 9 сьнежня 1998, у якой заяўляецца, што “у мэтах прапаганды й абароны правоў чалавека й асноўных свабод, кожны мае права кантактаваць з недзяржаўнымі й міжнароднымі арганізацыямі (артыкул 5в); і “свабодна публікаваць, перадаваць або распаўсюджваць меркаваньні, інфармацыю й веды аб усіх правах чалавека й асноўных свабодах” (артыкул 6б);
 Дакументу Капенгагенскай Сустрэчы Канферэнцыі па Чалавечым Вымярэньні Канферэнцыі па Бясьпецы й Супрацоўніцтву ў Еўропе (CSCE), які прадугледжвае, што “краіны-удзельнікі паважаюць права кожнага індывідуальна, або ў аб’яднаньні з іншымі вывучаць і абмяркоўваць выкананьне правоў чалавека й асноўных свабод і разьвіваць і абмяркоўваць ідэі аб паляпшэньні абароны правоў чалавека й лепшых спосабах забесьпячэньня адпаведнасьці да міжнародных стандартаў правоў чалавека” (артыкул (10-2).

Абсерваторыя заклікае балерускія ўлады спыніць працэс прыняцця гэтых паправак і прывесьці беларускае заканадаўства ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі з пункту гледжаньня свабоды аб’яднаньняў і выяўленьня.

Абсерваторыя паведамляе аб гэтай сітуацыі Адмысловаму Прадстаўніку ААН, Генеральнаму Сакратару ра Праваабаронцах, Адмысловаму Дакладчыку па Правах Чалавека Камісіі па Правах Чалавека ААН, а таксама праграме па свабодзе аб’яднаньняў і мірных сходаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў (СНД), Офісу Дэмакратычных Інстытутаў і Правоў Чалавека (ОДІПЧ) Арганізацыі па Бясьпецы й Супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства