viasna on patreon

Нарвежскі Хельсінскі Камітэт і Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека асуджаюць выключэньне з універсітэта Тацяны Хомы й лічаць яго палітычна матываваным

2005 2005-12-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністру Адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аляксандру Міхайлавічу Радзькову
Вул. Савецкая, 9
220010 Мінск
Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 17 22 64 975
Осла, 30 лістапада 2005 г.

Спадар міністр!

Фундацыя дамоў Правоў Чалавека й Нарвежскі Хельсінскі Камітэт рэзка асуджаюць выключэньне Тацяны Хома з Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Універсітэта, адбыўшаеся мінулай пятніцай, 25 лістапада. Як мы даведаліся, афіцыйнай прычынай выключэньня было тое, што напярэдадні спадарыня Хома не паведаміла аб сваёй паездцы на сустрэчу Нацыянальных Зьвязаў Студэнтаў Еўропы (ESIB) у Рэймсе, што адбылася 11-13 лістапада. Рашэньне было прынятае без папярэджаньня спадарыні Хомы. Яна таксама была вымушаная пакінуць студэнцкі інтэрнат праз некалькі гадзін пасьля выключэньня з універсітэта.

Нарвежскі Хельсінскі Камітэт і Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека разглядаюць рашэньне выключыць сп-ню Хома з універсітэта як палітычна матываваную й цалкам непрапарцыйную рэакцыю на ўчынкі студэнткі-старшакурсьніцы.

Нарвежскі Хельсінскі Камітэт і Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека ня маюць доступу да ўнутраных правілаў і пастановаў, у парушэньні якіх абвінавачваецца сп-ня Хома. Аднак, у адпаведнасьці з артыкулам 13 Сусьветнай Дэкларацыі Правоў Чалавека любая асоба мае права пакідаць межы любой краіны ўключаючы сваю ўласную й вяртацца ў яе. Любыя абмежаваньні гэтага права могуць накладвацца ў адпаведнасьці з законам і ў тым выпадку, калі яны разглядаюцца як цалкам неабходныя ў дэмакратычным грамадстве. На падставе гэтага адміністрацыя БДЭУ, сьцьвярджаючы, што асабістая бясьпека сп-ні Хома была прычынай, па якой паездка за мяжу стала парушэньнем унутраных правіл універсітэта, відавочна няздольнае апраўдаць выключэньне маладой студэнткі.

Больш таго, права сп-ні Хомы на навучаньне ахоўваецца Міжнародным Пактам аб Эканамічных, Сацыяльных і Культурных Правах, паводле якога яна мае права на вышэйшую адукацыю на недыскрымінацыйнай аснове. Выключэньне за замежную паездку студэнткі старэйшых курсаў, якая даказала сваю акадэмічную пасьпяховасьць, можа разглядацца толькі як дыскрымінацыя, заснаваная на дапушчэньнях аб ейных палітычных поглядах.

Таму Нарвежскі Хельсінскі Камітэт і Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека просяць вас анулявацть незаконнае рашэньне аб выключэньні сп-ні Тацяны Хомы, прынятае адміністрацыяй Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Універсітэта.

Марыя Дале,
Выканаўчы дырэктар Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека

Б’ёрн Энгесланд,
Генеральны Сакратар Нарвежскага Хельсінскага Камітэта

Копіі:
Нарвежскаму Студэнцкаму Зьвязу
Нацыянальным Зьвязам Студэнтаў Еўропы
АБСЕ, Мінск
Беларускаму Дзяржаўнаму Эканамічнаму Універсітэту
Спецыяльнаму Дакладчыку ААН па Беларусі
Нарвежскаму Міністэрству Замежных Справаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства