viasna on patreon

У Віцебску міліцыянты канфіскавалі 50 тысяч асобнікаў незалежнай газеты

2010 2010-03-17T14:01:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gai.jpg

Супрацоўнікі Віцебскага РАУС канфіскавалі 50 тысяч асобнікаў газеты “Наш Дом”, якую выдае аднайменная грамадзянская ініцыятыва. Наклад незарэгістраванага выдання са Смаленску везлі актывісты ініцыятывы Вольга Карач і Віктар Рамнёў.

На затрыманых актывістаў склалі пратакол за няправільна аформленыя выходныя звесткі і пратакол аб канфіскацыі. Як паведаміла Еўрарадыё Вольга Карач, міліцыянты дзейнічалі паводле асабістага загаду намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму Ўладзіміра Папко.

Вольга Карач: “Спачатку спыняюць даішнікі: быццам бы ў машыны перабітыя нумары і яна знаходзіцца ў вышуку. І пачынаюць глядзець. Потым знаходзяць газету. Арыштоўваюць машыну, заводзяць быццам бы крымінальную справу і вязуць у РАУС. А ў РАУСе ўжо забыліся пра машыну, што яе нехта там шукае – і нумары ўжо нармальныя аказаліся. А потым вось ужо пачалося з газетай”.

Кіраўніца ініцыятывы “Наш Дом” Вольга Карач прыгадвае, што аналагічным чынам міліцыянты дзейнічалі і чатыры гады таму. У 2006 годзе супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў актывістаў наклад улётак, прысвечаным тагачасным сакавіцкім падзеям.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства